Пане, знайдзі мяне і дай мне жыццё

5 лістапада раптам зрабілася цесна ў нашай невялікай кватэры на Вялікім Гасцінцы. Да нас завіталі дзяўчаты з Маладзечна і Параф’янава, каб разам перажыць адзін дзень канікул. ”Пане, знайдзі мяне і дай мне жыццё” – так гучала тэма нашага спаткання.

У сустрэчы быў запланаваны час для супольнай кавы і для гульні, а таксама для малітвы. Пасля абеду нас чакала сустрэча з Езусам і Закхеем.

Пасля ўводзінаў ў медытацыю кожная з дзяўчын засталася сам-насам з Божым Словам, спрабуючы адчуць на сабе позірк Езуса і прывесці Яго ў свой дом. Пасля малітвы быў час на дзяленне у групах.

Гэты дзень мы завяршылі Святой Імшой у нашым парафіяльным касцёле.

Дзякуем Богу за супольна праведзены час і за ўсе Яго дары падчас гэтай сустрэчы!